З аншлагамі прайшоў спектакль «Радзіва «Прудок»
У Гомельскім абласным драматычным тэатры адбыліся адразу два аншлагавых паказы знакамітай пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок», паведамляюць «Гомельские ведомости». Горад стаў чацвёртай і апошняй кропкай маршруту гастрольнага тура «Палескія хронікі», у рамках якога спектакль наведаў населеныя пункты поўдня Беларусі.
“Гэта космас…”, - уражанні ад спектакля непроста перадаць словамі. Цяжка патлумачыць таму, хто не глядзеў, чаму немагчыма было стрымаць слёзы, слухаючы пра беларускую вёску, пра дзедаву хату. Спачатку акцёры вяртаюць цябе ў дзяцінства, даюць прыгадаць любоў і пяшчоту бацькоў, бабы і дзеда, іх няхітры і даволі цяжкі побыт, духоўныя каўштоўнасці і ўспрыманне свету. Становіцца цёпла і ўтульна, месцамі нават смешна… Але адразу сумна. Бо далёка ўсё гэта. Бо існуе толькі ва ўспамінах. А будзе яшчэ далей. Настолькі, што вокны дзедавай хаты - усе мы - станем пылам. Пылам Сусвету…
Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар расказвае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.
Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яго прэм’ера адбылася на сцэне Купалаўскага тэатра 16 мая 2018 года. Генеральны партнёр пастаноўкі і тура «Палескія хронікі» – кампанія velcom | A1.
Варта нагадаць, што напярэдадні спектакля студыю радыё 107,4 FM наведаў рэжысёр Раман Падаляка. Ён падрабязна распавёў пра тое, як стваралася гэтая пастаноўка.
Другие новости
Умер Якобсон Александр Серафимович
28.09.2026
Гомельчанин года Юрий Мартьянов: в 30 лет возглавил кафедру и укротил сталь
28.09.2026
На портале "Е-Паслуга" появилась новая электронная услуга по учету доходов физлиц
28.09.2026
Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко
28.09.2026
3D-экскурсии и умные маршруты: в Беларуси создают цифровую платформу для туристов
28.09.2026
Экзамен на безопасность: МЧС готовится к отопительному сезону
28.09.2026