У бібліятэцы імя Герцэна працуе выстава Алега Боклага
Тры гады таму ў гэтым зале ўжо праходзіла выстава Алега Боклага, зараз ён вярнуўся сюды з новай экспазіцыяй. На сценах музея аўтографа гарадской бібліятэкі імя Герцэна – 18 чорна-белых графічных прац. Падыход гэтага гомельскага мастака даволі цікавы: на паперы простым чорным алоўкам, а яшчэ спецыяльнымі прыладамі – ізографам і рапідографам, мінімалістычнымі вобразамі зрабіць працу інфармацыйна насычанай.
Тут ня ўбачыш звычайных пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў. Наведвальнікам прыйдзецца паглыбіцца і ўдумацца ў тое, што намаляваў аўтар - напоўненасць элементамі і шчыльнасць штрыхоў дае прастор для разважанняў і асацыяцый. Таму Алег і назваў выставу “Маўчанне”. Таксама ён пакідае глядачам магчымасць трактаваць твор па-свойму, пры гэтым сувязь з вобразна-знакавым змесцівам карціны і задумкай захоўваецца.
Зараз Алег Боклаг займаецца дызайнам шпалераў, над творамі працуе ў свабодны час. Неглядзечы на тое, што графіка, можна сказаць, – аловак на паперы, гэты мастак максімальна запаўняе малюнак, пустога месца амаль не застаецца, і над адным творам працуе не менш як тры тыдні.
Боклаг у мастацтва прыйшоў яшчэ у школе, доўгі час займаўся жывапісам, а апошнія 5 гадоў прысвяціў графіцы. Аўтар кажа: гэта тэхніка аператыўная і практычная, а галоўнае – з шырокай творчай мовай. Таму наведвальнікам экспазіцыі дакладна будзе на што паглядзець і што абдумаць. Выстава праходзіць да першага сакавіка, уваход свабодны.
Другие новости
В Гомеле в кинотеатре имени М.И. Калинина состоится предпремьерный показ фильма "Волчок"
03.10.2026
Как оплатят больничный, если работник не явился на прием к врачу
03.10.2026
Гомельский педагог Ольга Григорьевна Головешкина признана лучшим учителем химии Беларуси
03.10.2026
В Гомеле пройдет акция по профилактике пожаров в жилищном фонде
02.10.2026
Собака как фитнес-тренер: почему осенние прогулки полезны для здоровья
02.10.2026
Глава МИД: Беларусь рассчитывает на взаимоуважительные отношения с США с учетом своих интересов
02.10.2026