Прайшоў першы стэндап-канцэрт на беларускай мове
У Гомелі прайшоў першы ў гісторыі стэндап-канцэрт на беларускай мове. Арганізатарам мерапрыемства стаў рэзідэнт сталічнага Stand Up Union, а таксама рэзідэнт і адзін са стваральнікаў гомельскага The CREW Stand Up Яўген Буракевіч (між іншым, ён з’яўляецца вядучым праграмы “Радыё-Стэндап” на 107,4 FM).
Тое, што першы беларускамоўны канцэрт прайшоў менавіта ў нашым горадзе, наогул, нікога не павінна дзіўляць. Гомель даўно носіць лаўры негалоснай культурнай сталіцы рэспублікі. Штогод у абласным цэнтры праходзіць каля сотні канцэртаў і фестываляў на любы густ.
Не праходзіць бокам горад над Сожам і вельмі распаўсюджаныя на сённяшні дзень камедыйныя выступленні ў жанры “стэндап”. Шматлікія гомельскія майстры гэтага жанру вядомы далёка за межамі нашай краіны. Сам Яўген з’яўляецца пастаянным удзельнікам стэндап-фестываляў у Маскве, Санкт-Пецярбургу; пераможцам у намінацыі “Лепшая імправізацыя” на стэндап-фестывалі ў Адэсе ў мінулым годзе. У 2017 годзе ён атрымаў, мабыць, галоўнае прызнанне на сённяшні дзень: у чэрвені Яўген Буракевіч стаў уладальнікам Гран-пры на незалежным стэндап-фестывалі ў Кіеве.
Ідэя зрабіць сольны выступ на роднай мове і ў родным горадзе ў Яўгена з’явілася даўно.
– Заўсёды лічыў сябе беларусам, таму люблю родную мову. Ніхто раней не рабіў падобныя канцэрты на ёй. І я вось вырашыў паспрабаваць, – кажа ён.
І не пралічыў. Сярод усіх, хто прыйшоў на мерапрыемства, не засталося ніводнага незадаволеннага. З прыемнымі эмоцыямі ад гледачоў і мерапрыемства застаўся і сам комік.
Пасля паспяховага выступу ў Гомелі Яўген плануе ў лістападзе таксама арганізаваць сольны канцэрт на беларускай мове ў сталіцы.
Другие новости
В Гомеле приглашают на утреннюю зарядку на набережной Сожа
06.06.2026
В Гомеле прошёл ежегодный сбор с представителями Минобразования и ректорами вузов
05.06.2026
В Гомельской области отмечается рост преступлений в сфере домашнего насилия
05.06.2026
Поздравление Президенту Экваториальной Гвинеи Теодоро Обиангу Нгеме Мбасого
05.06.2026
В Светлогорске стартовал фестиваль «Вытоки»: пресс-тур, гастрономический конкурс и открытие скейт-парка
04.06.2026Более 200 кукол и мастер-классы: в галерее Ващенко пройдёт семейный пикник «Кукольный домик»
04.06.2026