Мы используем файлы cookie для нормальной работы сайта

Пользуясь нашим сайтом вы соглашаетесь на использование файлов cookie

USD: 3.07 BYN EUR: 3.56 BYN RUB100: 3.57 BYN
Гомель +15.4 °C
  • RU
  • BY
  • ENG

Телеканал Гомель ТВ - в IPTV ZALA--24 канал по Гомельской области VOKA-198 канал в Гомеле, Добруше и Речице

Смотрите на кабельных каналах А1 и цифровых приставках DVB-T

Слушать онлайн

Радио 107.4 FM

Cейчас в эфире

Телеканал Гомель ТВ - в IPTV ZALA--24 канал по Гомельской области VOKA-198 канал в Гомеле, Добруше и Речице

Смотрите на кабельных каналах А1 и цифровых приставках DVB-T

Слушайте Радио 107.4 FM

Вызначаны пераможцы конкурсу да 880-годдзя Гомеля

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны вызначылі пераможцаў літаратурнага конкурсу “Табе спяваю, родны Гомель…”, прысвечанага 880-годдзю горада Гомеля. На працягу амаль трох месяцаў жыхары нашага горада і ўсе, хто яго любіць, дзяліліся сваімі творчымі прызнаннямі.

Лепшай у намінацыі “Проза” стала работа “Феномен Пруста-Спартака” студэнткі філалагічнага факультэта Надзеі Гайдук. Аўтар адзначае:

- Калі гаварыць пра прычыну майго ўдзелу ў конкурсе, то тут проста вельмі ўдала сышліся ўсе зоркі: даўно нарадзілася ідэя, адсутнасць абмежаванняў для ўдзельнікаў і маё імкненне сказаць Гомелю “я цябе люблю”. Вельмі прыемна быць сярод прызёраў конкурсу, прысвечанага любімаму гораду. Яшчэ больш прыемна было мець магчымасць выявіць сябе і сваё стаўленне да дарагіх рэчаў праз тэкст. Таму хачу сказаць вялікі дзякуй усім арганізатарам!

У намінацыі “Паэзія” як лепшая адзначана работа студэнткі ГДУ імя Ф. Скарыны Анастасіі Капніновай. І гэта не дзіўна, паколькі і ў вершы, і ў прыватнай гутарцы з прызёрам гучыць вялікая любоў да горада і яго жыхароў:

- Мы, гамяльчане, ствараем горад, у якім жывём, яго гісторыю. Адпаведна жыццё Гомеля немагчыма без людзей, якія побач з намі. Безумоўна, мінулае горада ў яго гістарычнай каштоўнасці і ходзе самой гісторыі, але сення і заўтра горада ў нас, яго жыхарах, якія па інэрцыі робяць крок ля пешаходнага пераходу, якім знаёмы смачны пах “Спартака”, якія вясной абрываюць галінкі бэзу, каб падарыць букет дарагому чалавеку. Гомель – гэта добрыя і ветлівыя людзі. Дзякуючы ім адчуваеш сябе сваім, адчуваеш сябе дома.

Прызёраў выбраць было няпроста, паколькі ўсе работы вызначаліся шчырасцю, надзвычайнай эмацыянальнасцю і цеплынёй пачуццяў. Па словах аднаго з членаў журы – члена Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, пераможцы міжнародных конкурсаў “Славянскія традыцыі”, “Цэнтр Еўропы” – Наталлі Уладзіміраўны Івановай, у работах прызёраў найперш уразіла арыгінальнасць, аўтарскае бачанне, свежасць і навізна мастацкіх вобразаў.

Літаратурны конкурс “Табе спяваю, родны Гомель…” – гэта не столькі творчае спаборніцтва таленавітых людзей, колькі яшчэ адна магчымасць сказаць словы ўдзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам.

«Гомельские ведомости» .

Поделиться:

Вернуться назад

Другие новости