У Гомель прывезлі копіі цудатворных вобразаў Божай Маці
Урачыстае адкрыццё выставы копій беларускіх цудадзейных абразоў Маці Божай адбылося ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. Свае працы гамяльчанам і гасцям горада над Сожам прэзентавала мастачка Ядзвіга Сянько. Яна другі раз наведвае Гомель, ў 2016-м годзе адбылася яе выстава іканапісі ў мастацкай галерэі Г.Х. Вашчанкі.
Малітоўна-пакутніцкая аўтапілігрымка з копіямі цудатворных ікон пачала свой шлях па нашай краіне ў чэрвені 2021 года па ініцыятыве пробашча мінскага касцёла святых Сымона і Алены ксёндза каноніка Уладзіслава Завальнюка. 13 копій найбольш вядомых абразоў Маці Божай, якія благаславіў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, былі правезены па парафіях Беларусі. Маці Божая пераадолела многія тысячы кіламетраў, беручы пад сваю апеку ўсю нашу краіну і яе жыхароў. Падчас малітоўнай акцыі вернікі просяць Маці Божую аб спакоі ў нашай краіне і ў свеце, аб еднасці нашага народа, моляцца за сем’і і моладзь, аб спыненні пандэміі і іншым.
Разам з выставай у Гомель завітаў хор мінскага Чырвонага Касцёла святых Сымона і Алены «Голас душы». У абласным драмтэатры гледачы пачулі ў яго выкананні сусветныя і беларускія духоўныя музычныя творы.
Другие новости
В Гомеле пешеходный мост через Лебяжий пруд закроют на ремонт
25.09.2026
Прямые линии руководства города и администраций районов пройдут 26 сентября в Гомеле
25.09.2026
"Надо делать быстрее". Александр Лукашенко ставит напряженные задачи для лесной отрасли
25.09.2026
Азбука спасения. Единый день безопасности прошел в Гомеле
24.09.2026
На Гомсельмаше планируют собирать 200-тысячный самоходный комбайн
24.09.2026
В Гомеле приглашают на театрализованную экскурсию "Променад по владениям славного рода Паскевичей"
24.09.2026